Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра вечнае жыцьцё, культурную экспансію і апатыю рэжыму Лукашэнкі... Сёлета Радыё Свабода пачынае адкрываць свае архівы перадачаў ад 1995 году, з моманту пераезду зь Мюнхену ў Прагу. Дадаліся "Вострыя Брамы" (1998).

Тысячы тэматычных дасьледаваньняў, абмеркаваньняў вечна жывых праблемаў беларускай гісторыі, рэлігіі, культуры, якія некалі прагучалі ў кароткахвалёвым эфіры, цяпер ізноў стануць даступныя і для слухачоў Інтэрнэт-пакаленьня.

Мы пачынаем дыгіталізацыю аўдыёархіву, гэтая праца разьлічаная на некалькі гадоў, але асобныя выбраныя тэматычныя цыклі будуць выстаўляцца на сайце Свабоды ужо цяпер.

“Залаты запас” — вольны унівэрсітэтэт Свабоды — будзе абнаўляцца і папаўняцца штотыдня.

Сачыце, слухайце, пасылайце сябрам!

ЗАЛАТЫ ЗАПАС СВАБОДЫ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG