Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Натуральная аплата працы, якая шырока выкарыстоўвалася ў 1990-х гадах, зноў вяртаецца на беларускія прадпрыемствы.

У прыватнасьці, Барысаўскі мясакамбінат выдае сваім працаўнікам частку зарплаты наборамі зь мяса-касьцявых паўфабрыкатаў. У адміністрацыі прадпрыемства заяўляюць, што гэтым дапамагаюць сваім працаўнікам: ратуюць іх ад дарагоўлі на харчы.

Спадарыня Ірына зь фірмовай крамы «Смак» у Барысаве паведаміла карэспандэнту «Свабоды», што такая форма разьліку з працаўнікамі мясакамбіната набыла вялікія маштабы.

Спадарыня Ірына: «Гэта гандаль для ўсіх працаўнікоў нашага мясакамбінату. І мы, працаўнікі гандлю, таксама атрымліваем такім чынам частку свайго заробку».

Карэспандэнт: «Кажуць, што створана нават адпаведная кампутарная база з прозьвішчамі кожнага?»

Спадарыня Ірына: «Так, канечне. І паводле табэльнага нумару пад сваім прозьвішчам мы атрымліваем гэтыя наборы...»

Суразмоўца падкрэсьлівае, што наборы для працаўнікоў мясакамбінату таньнейшыя, чым на рынках альбо ў іншых крамах. Спадарыня Ірына называе кошты:

Спадарыня: «Кошт аднаго кіляграму рэбраў — 17 тысяч 370 рублёў, костачка каштуе 9 тысяч 120 рублёў. Таму на яе падвышаны попыт, бо гэты тавар недарагі».

Карэспандэнт: «Але ж цяжка надзяліць танным кожнага?»

Спадарыня
: «Сапраўды, як гэта зрабіць? І мяса ў нас бяруць, а ня толькі костачкі. Але ў нас загадзя вызначана: два кіляграмы рабрынаў, два кіляграмы костачак, фарш, каўбаскі... Гэта — адзін раз на месяц. Нас жа шмат, а камбінат адзін...»

Барысаўскі мясакамбінат рэклямуе сябе як адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у галіне, а таксама як пастаўшчыка значнай колькасьці сваёй прадукцыі ў Расею. Пацьвярджае гэта і намесьнік дырэктара Ўладзімер Канстанцінаў:

«У папярэднім годзе павялічылі на 50% аб’ёмы рэалізацыі на Расею. Туды мы аддаем гатовую прадукцыю — пераважна каўбасныя вырабы. Нам жа „зьверху“ даюць каманду самім зарабляць валюту. Хацелася й больш нават прадаваць, але на сёньня ўтварылася вялікая канкурэнцыя. Усе беларускія прадпрыемствы прадаюць у Расею даволі значныя аб’ёмы сваёй прадукцыі».

Суразмоўца кажа, што Расея сёньня атрымлівае з Барысава пераважна мясныя далікатэсы. Дзеля задавальненьня патрэбаў Беларусі, як гэта падкрэсьлівае Ўладзімер Канстанцінаў, правялі тэхнічную мадэрнізацыю і вырабляюць зараз самае таннае:

«На сёньня ў асноўным усе субпрадукты ідуць у вытворчасьць. Улічваючы тое, што гэтая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, зрабілі вялікі рамонт, уклалі вялікія грошы і цяпер вырабляем агромісты асартымэнт: сальцісоны, слаёнкі, лівэрныя, пашырылі асартымэнт крывяных каўбасаў».

На Барысаўскім мясакамбінаце амаль паўтары тысячы працаўнікоў. Многія зь іх крытычна ставяцца да аплаты працы ўласнай прадукцыяй. Гаворыць Мікалай Рэўтаў:

«У мяне адбіраюць частку заробку на прадукты ніжэйшай якасьці. Выдаюць
частку заробку не дадаюць, а замест грошай — сьвіныя вантробы...

звычайна вантробы ды косткі. Паверце, гэта — крыўдна і пэўным чынам абражае. Мы ж не сьляпыя і штодзень бачым на працы, як самыя лепшыя каўбасы выбіраюць для Расеі. Таму не толькі я, але і многія тут супраць , што частку заробку не дадаюць, а замест грошай — сьвіныя вантробы»

Жыхар Барысава, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін у адноўленай натуральнай аплаце бачыць прыкмету пагаршэньня эканомікі прадпрыемства ў крызіс:

«Калі ў іх добра ішлі справы, то яны плацілі добрыя заробкі. Нават каб уладкавацца на гэтае прадпрыемства трэба было добра пастарацца. Відавочна, што на мясакамбінаце ў час эканамічнага крызісу зьявіліся праблемы...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG