Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня праўладнага Саюзу палякаў Станіслаў Сямашка падаў у адстаўку


Станіслаў Сямашка

Станіслаў Сямашка

Сам Сямашка адмаўляецца размаўляць з журналістамі. Ягоны намесьнік, Мечыслаў Лысы, патлумачыў, што Сямашка папрасіў адстаўкі па сямейных абставінах.

Да таго ж Сямашка выказаў жаданьне болей займацца сваім бізнэсам, а весьці адразу дзьве справы, маўляў, у яго не выходзіць.

Заяву аб адстаўцы Сямашка падаў на пасяджэньні Галоўнай рады арганізацыі ў мінулую пятніцу. Вядома, што заўтра адбудзецца чарговае пасяджэньне Рады, на якім ягоную заяву і разгледзяць.

Мечыслаў Лысы патлумачыў «Свабодзе», што згодна са статутам арганізацыі выконваць абавязкі старшыні Саюзу палякаў да правядзеньня зьезду павінен адзін з намесьнікаў старшыні. Цяпер іх два — Мечыслаў Лысы і Віктар Богдан.

У суботу, 14 студзеня, на паседжаньні Галоўнай рады гэтае пытаньне вырашыцца. Заўтра ж, са слоў Лысага, Галоўная рада прыме рашэньне аб даце правядзеньня зьезду Саюзу палякаў. Лысы ня выключыў, што гэты зьезд можа быць пазачарговым.

У Беларусі з 2005 году існуюць два Саюзы палякаў. Пасьля таго як беларускія ўлады не прызналі зьезд арганізацыі, на якім старшынём была абраная Анжаліка Борыс, быў праведзены паўторны зьезд. Старшынём СПБ на ім быў абраны Юзаф Лучнік, якога, у сваю чаргу, не прызналі польскія ўлады. Анжаліку Борыс з таго часу зьмяніла на пасадзе Анжаліка Арэхва, а спадара Лучніка — Станіслаў Сямашка.
XS
SM
MD
LG