Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

12 беларускіх празаікаў намінаваныя на прэмію Ежы Гедройца


Ежы Гедройц

Ежы Гедройц

Апублікаваны лонг-ліст 12 беларускіх аўтараў, намінаваных на прэмію імя Ежы Гедройца за кнігі, выдадзеныя ў 2011 годзе.

Сьпіс падаецца ў альфабэтным парадку:

Уладзіслаў Ахроменка. Тэорыя змовы. Менск, Логвінаў;

Альгерд Бахарэвіч. Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;

Лявон Вольскі. Міларусь. Менск, Мэдыял;

Віктар Карамазаў. Мастак і парабкі. Менск, Мэдысонт;

Павал Касьцюкевіч. Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту. Менск, Логвінаў;

Артур Клінаў. Шалом. Менск, Логвінаў;

Аляксандар Лукашук. Сьлед матылька. Освальд у Менску. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;

Ян Максімюк. Словы ў голым полі. Менск, Логвінаў;

Віктар Марціновіч. Сьцюдзёны вырай. Электроннае выданьне, 34mag.net;

Ала Сямёнава. У сьвятой краіне выгнаньня. Менск, Кнігазбор;

Андрэй Федарэнка. Мяжа. Менск, Літаратура і Мастацтва;

Макс Шчур. Ліст, знойдзены на папялішчы. Познань, Белы крумкач.


Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў.

Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакумэнталістыкі, эсэістыкі. На пачатку лютага 2012 году будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі. Ушанаваньне ляўрэата адбудзецца 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменьніка ў Менску. Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, фундатарам якое выступае ЗАТ «СОМБЕЛБАНК».

Прэмія заснаваная з мэтай ушанаваць памяць Ежы Гедройца (Jerzy Gedroyc) (1906 — 2000) — публіцыста, палітыка, заснавальніка і рэдактара парыскага грамадзка-палітычнага часопісу «Kultura» на польскай мове. Ежы Гедройц нарадзіўся ў 1906 годзе ў Менску і ў сваёй культурнай дзейнасьці быў пасьлядоўным прыхільнікам добрасуседзкіх адносінаў паміж Польшчай і Беларусьсю, Літвой, Украінай. Заснавальнікі ўзнагароды лічаць, што яна можа паспрыяць паглыбленьню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры; дапаможа папулярызаваць сучасную беларускую літаратуру ў Беларусі і Польшчы і падтрымаць беларускіх пісьменьнікаў, паспрыяць выхаду іх творчасьці на міжнародны ўзровень.
XS
SM
MD
LG