Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Хто ж стварыў такую сыстэму, калі выгадна купляць тавар у пасярэднікаў, працаваць па шэрых схемах?»


Сяргей Балыкін

Сяргей Балыкін

Аляксандар Лукашэнка назваў пасярэднікаў у эканоміцы «паразытамі» і запатрабаваў выпрацаваць дакладныя падыходы да рэгуляваньня пасярэдніцкай дзейнасьці. «Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што утварыўся цэлы паразытычны слой, які жыруе на спэкуляцыях», — заявіў кіраўнік дзяржавы. Чаму ў беларускай эканоміцы існуюць пасярэднікі і якую функцыю яны выконваюць? Чаму іхняя дзейнасьць выклікала абурэньне Аляксандра Лукашэнкі і ці прывядзе гэтае абурэньне да прыняцьця нейкага дакумэнту?

На гэтыя пытаньні адказвае кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
.
Цыганкоў: Здаецца, Аляксандар Лукашэнка ўжо ня першы раз заклікае пазбавіцца ад пасярэднікаў, якіх ён на гэты раз назваў паразытамі. Але, паколькі яны дагэтуль існуюць, магчыма яны выконваюць нейкую функцыю, без якой іх існаваньне было б непатрэбным?

Балыкін: Так, Лукашэнка ўжо спрабаваў зьнішчыць пасярэднікаў. Найперш гэта пастанова 991 ад жніўня 2009 году, якую сам Лукашэнка пазьней і адмяніў. Пасярэднікі ў эканоміцы патрэбныя, бо яны скарачаюць колькасьць сувязяў паміж суб’ектамі гаспадараньня. І ў нармальнай рынкавай эканоміцы пасярэднікі існуюць, зарабляюць неблагія грошы

Цыганкоў: Што на гэты раз выклікала асаблівае абурэньне ў Лукашэнкі? Ці тое, што паводле ягоных словаў, пасярэднікі — гэта пераважна «сваякі, сябры, блізкія асобных кіраўнікоў» ці тое, што яны нібыта падвышаюць цэны?

Балыкін: Цяжка сказаць, што выклікала ў Лукашэнкі чарговы прыступ нянавісьці да пасярэднікаў. Можа, агульны крызісны стан у эканоміцы. Аднак Лукашэнка дакладна сказаў, якія пасярэднікі ў Беларусі. Гэта сапраўды сваякі, сябры, кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Але ж хто вінаваты, хто стварыў такую сыстэму, калі выгадна купляць тавар у пасярэднікаў, атрымліваць хабар, працаваць па шэрых схемах? У нармальнай эканоміцы суб’екты гаспадараньня набывалі б тавар па тых коштах, па якіх можна атрымаць найбольш прыбытак. А ў нашай эканоміцы, якая кантралюецца дзяржавай, кіраўнікі будуць дбаць не аб прыбытку прадпрыемства (бо гэта ня іхнія грошы), а аб сваім дабрабыце. А свой дабрабыт яны могуць палепшыць, атрымаўшы нейкі хабар і дапамагаючы сваім сябрам, сваякам, усім тым, каго Лукашэнка назваў «паразытамі».

Цыганкоў: У афіцыйным паведамленьні сказана, што Камітэт дзяржкантролю унёс праект Указу, якім устанаўліваецца забарона на выкарыстаньні пасярэдніцкіх зьменаў пры пакупцы пэўных тавараў. Але пакуль Лукашэнка адхіліў гэты дакумэнт, палічыўшы яго непадрыхтаваным. Ваш прагноз — ці будзе прыняты Указ супраць пасярэднікаў?

Балыкін: Шмат будзе залежыць ад рэакцыі дзелавой супольнасьці. Калі прадпрымальнікі будуць жорстка адстойваць сваю пазыцыю, калі яны узьяднаюцца, то такі Ўказ можа і не ўбачыць сьвет.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

XS
SM
MD
LG