Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж Цімашэнкі не атрымліваў палітычнага прытулку


Аляксандар Цімашэнка

Аляксандар Цімашэнка

Чэскія ўлады ўдакладнілі фармулёўку аб прадстаўленьні прытулку мужу былога прэм’ера Ўкраіны Юліі Цімашэнкі.

У электронным лісьце, які сёньня атрымала Радыё Свабода зь Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі, а таксама ў тлумачэньнях чэскага пасольства ў Кіеве гаворыцца, што Цімашэнка атрымаў не палітычны прытулак, а прытулак «як форму міжнароднай абароны». У чэскім законе ўтрымліваецца фармулёўка «уцякач», «прытулак», аднак там няма выразаў «палітычны ўцякач» або «палітычны прытулак».

Раней Кіеў крытыкаваў рашэньне Чэхіі, заявіўшы , што Прага прадставіла палітычны прытулак таму, хто не займаўся палітыкай.

Юлія Цімашэнка адбывае на Ўкраіне сямігадовы тэрмін за перавышэньне службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў з Расеяй. Сёньня дачка Цімашэнкі Яўгенія заявіла мэдыям, што надзвычай занепакоеная станам здароўя маці і тым, што сям’і нічога невядома пра лекі, які падаюць зьняволенай турэмныя дактары.
XS
SM
MD
LG