Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмеркаваньне ў Эўрапарлямэнце: «У Менску няма эўрапейскага вэктару»


На паседжаньні міжнароднай камісіі Эўрапарлямэнту адносна Беларусі ў якасьці дакладчыкаў выступілі Гунар Віганд, кіраўнік аддзелу Эўрапейскай службы зьнешняга дзеяньня Ўсходняга партнэрства, ды Майра Мора, кіраўніца дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі.

Характарызуючы сытуацыю ў Беларусі, Гунар Віганд сказаў, сярод іншага:

«Узмацненьне адносінаў з Расеяй было галоўнай рысай палітыкі Беларусі цягам апошніх некалькіх месяцаў, як у эканамічным, так ў і палітычным вымярэньнях. Безумоўна, Расея павялічыла ўзровень сваёй уласнасьці над ключавымі аб’ектамі беларускай маёмасьці. У дадзены момант у Менску няма ніякага істотнага эўрапейскага вэктара. Але мы не павінны зьдзіўляцца, калі прэзыдэнт Лукашэнка зноў спрабуе згуляць эўрапейскай картай у нейкі момант, каб устанавіць нешта накшталт раўнавагі».

Згадваючы крэдыты і субсыдыі, якія Беларусь апошнім часам атрымала ад Расеі і Кітаю, Майра Мора падсумавала свой выступ у Эўрапарлямэнце наступным чынам:

«Як здаецца, субсыдыі і пазыкі дапамаглі Беларусі стабілізаваць эканамічную сытуацыю і зьмякчыць сацыяльныя і палітычныя кошты структурных ператварэньняў. Але адначасна яны могуць паслужыць магутным тормазам для рэформаў».
XS
SM
MD
LG