Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Берасьцейскія актывісты не дабіліся права на пікет у абласным судзе


Берасьцейскі абласны суд

Берасьцейскі абласны суд

Дэмакратычныя актывісты, праваабаронцы Віктар Чайкоўскі, Зьміцер Шурхай, Раман Кісьляк і Ўладзімер Катрыч плянавалі правесьці 5 пікетаў з 1-га да 5-га кастрычніка 2011 году. Аднак 28 верасьня актывісты атрымалі адмову з гарвыканкаму на правядзеньне гэтых пікетаў.

24 лістапада судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Ала Вінаградава пастанавіла, што пікеты гарвыканкам забараніў законна.

Гэтае рашэньне пацьвердзіў і абласны суд 12 студзеня.

Праваабаронца Раман Кісьляк, адзін з заяўнікаў гэтых пікетаў, тлумачыць, што рашэньне было прадказальным:

Раман Кісьляк

Раман Кісьляк

«Падчас працэсу мы скардзіліся на парушэньне працэдуры, на тое, што нам было адмоўлена ў правасудзьдзі, бо мінулы раз суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме: судзьдзя Ала Вінаградава не дапусьціла на працэс прадстаўнікоў грамадзкасьці. На гэта мы і спрабавалі спасылацца падчас сёньняшняга працэсу,» — кажа Кісьляк.

Але гэтыя абставіны судовая калегія пад кіраўніцтвам старшыні Хацько палічыла неістотнымі і пакінула рашэньне Ленінскага суду ў сіле.

Раман Кісьляк кажа, што актывісты будуць абскарджваць рашэньне ў камітэце ААН па правах чалавека.
XS
SM
MD
LG