Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцэк Пратасэвіч: «Я не задаволены палітыкай Эўразьвязу адносна Беларусі»


Дэпутат Яцэк Пратасэвіч, кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі, лічыць, што краіны-сябры Эўразьвязу разьяднаныя ў пытаньні пасьлядоўнай палітыкі адносна Беларусі.

«На маю думку, гэтыя санкцыі дзейнічаюць ня надта добра. Якраз таму я папрасіў старшыню Камісіі па міжнародных справах у Эўрапарлямэнце разглядзець палітыку Эўразьвязу ў адносінах да Беларусі, якая была прынятая больш чым год таму. І гэта была мэта нашай сустрэчы. Я задаволены шчырым і адкрытым абмеркаваньнем гэтага пытаньня, але гэта ня значыць, што я задаволены нашай палітыкай».

Дэпутат Пратасэвіч сказаў, што Эўразьвяз не скідае ўвядзеньня эканамічных санкцый супраць Беларусі з рахунку, але рашэньня пакуль няма і невядома, калі будзе. Пратасэвіч лічыць, што краіны-сябры Эўразьвязу разьяднаныя ў пытаньні пасьлядоўнай палітыкі адносна Беларусі. З аднаго боку, існуюць абмежаваныя эканамічныя санкцыі, ухваленыя ўсім Эўразьвязам, а з другога, некаторыя краіны-сябры падтрымліваюць гандлёвыя дачыненьні зь Менскам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG