Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка знайшоў паразытычны пласт


«Дзяржава і эканоміка нясуць страты з-за таго, што ўтварыўся цэлы паразытычны пласт тых, хто жыруе на спэкуляцыях», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, заслухаўшы 12 студзеня даклад па пытаньні рэгуляваньня пасярэдніцкай дзейнасьці.

Ён адзначыў, што ў Беларусі неабходна перагледзець парадак рэгуляваньня пасярэдніцкай дзейнасьці, якая набывае ўсё больш крымінальны характар.

«Гэтая праблема стала крымінальнай. Таму што пасярэднікі — гэта ў асноўным сваякі, дзеці, набліжаныя, сябры асобных кіраўнікоў, якія закупляюць тавар — беларускі або імпартны».

Лукашэнка незадаволены тым, што беларускі тавар беларускія спажыўцы закупляюць праз пасярэднікаў.

«Кажуць: маўляў, пасярэдніцкая дзейнасьць — гэта натуральна для рынкавай эканомікі. Можа і натуральна, але я не хачу, каб мы палову адпаведных людзей перасаджалі ў турму», — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны паведаміў, што Камітэтам дзяржкантролю ўнесены праект указу, які забараняе выкарыстаньне «так званых пасярэдніцкіх схем пры закупах тавараў, прац, паслуг за кошт уласных сродкаў дзяржарганізацый, а таксама акцыянэрных таварыстваў з доляй дзяржавы больш за 50%. Такія закупы павінны ажыцьцяўляцца толькі ў вытворцаў тавараў альбо ў іхніх афіцыйных прадстаўнікоў».

Лукашэнка сказаў, што адказнасьць за невыкананьне ўсталяванага парадку мяркуецца зрабіць больш жорсткай. Аднак «прыняцьце гэтага дакумэнта не павінна паралізаваць эканоміку».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG