Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым адрозьніваецца турма ад калёніі?


Чым адрозьніваецца турма ад калёніі?

У калёніі асуджаныя ўтрымліваюцца ў «звычайных жылых памяшканьнях» (у выпадку зь Мікалаем Статкевічам — казарменнага тыпу на 80-100 месцаў). Побач маецца так званая «атрадная зона», дзе ў вольны час зьняволены можа знаходзіцца безь перашкодаў і нават у «вольнай» вопратцы на сьвежым паветры неабмежаваны час.

У турме — гэта заўсёды камэра, якую зьняволены можа пакідаць толькі для прагулкі, працягласьць якой не перавышае адной гадзіны у суткі. У турме зьняволены мае права пра штомесяц расходаваць адну базавую велічыню, у калёніі ўзмоцненага рэжыму — пяць базавых велічынь. У турме не дазволеныя доўгатэрміновыя спатканьні, не дазволена атрымліваць пасылкі альбо перадачы. Тэлефанаваць блізкім можна толькі ў выключных абставінах. // statkevich.org
XS
SM
MD
LG