Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскіх дыгераў дэпартуюць зь Беларусі


Сямёра расейскіх дыгераў, арыштаваных у Менску за дробнае хуліганства, будуць дэпартаваныя зь Беларусі 12 студзеня а 18:00.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу прэс-аташэ амбасады Расеі ў Беларусі Ўладзімер Марчук.

«Сёньня заканчваецца тэрмін іх адміністрацыйнага арышту. Расейскай дыпмісіі паведамілі, што яны адразу ж будуць дэпартаваныя», — сказаў расейскі дыплямат, выказаўшы здагадку, што час дэпартацыі прымеркаваны да часу адпраўленьня цягніка ў Маскву.

13 расейскіх грамадзян былі пакараныя адміністрацыйным арыштам на тэрмін ад 2 да 10 сутак па адміністрацыйным артыкуле «дробнае хуліганства». Падставай для затрыманьня стаў зварот дырэктара аўтавакзалу «Усходні» ў міліцыю Ленінскага раёну Менску. 2 студзеня ён заявіў міліцыянтам пра парушэньне грамадзкага парадку групай грамадзян у гатэльным комплексе аўтавакзалу.

Кіраўніцтва Ленінскага РУУС Менску па ўзгадненьні з пракуратурай раёну вынесла пастанову аб высылцы гэтых грамадзян з краіны ў прымусовым парадку. На працягу бліжэйшых 5 гадоў ім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.
XS
SM
MD
LG