Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзіслава Лобава хочуць пакараць за вядро локшыны


Будынак Белтэлерадыёкампаніі
Будынак Белтэлерадыёкампаніі

12 студзеня а 15:30 камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску будзе разглядаць справу Ўладзіслава Лобава.

3 сьнежня трое маладых людзей вывалілі вядро варанай локшыны на ганак будынку Белтэлерадыёкампаніі, што на вуліцы Макаёнка, 9, і раскідалі ўлёткі ад імя «нацболаў».

Празь дзень міліцыя пачала паляваньне на нацыянал-бальшавікоў. Затрымалі актывістаў незарэгістраванай арганізацыі Яўгена Контуша і непаўналетняга Ўладзіслава Лобава. Іх цэлы дзень пратрымалі ў пастарунках. Контуша судзілі за дробнае хуліганства, некалькі разоў матэрыялы справы адпраўлялі ў Першамайскі РАУС на дапрацоўку.

12 сьнежня за гэтую ж акцыю судзьдзя Першамайскага суду Юры Гарбатоўскі аштрафаваў яшчэ аднаго актывіста беларускіх нацыянал-бальшавікоў Дзяніса Сахара на 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў).

Калі хуліганства Контуша не было даказанае, 16 сьнежня судзьдзя Першамайскага суду Юры Гарбатоўскі аштрафаваў яго на 15 базавых велічыняў (паўмільёна рублёў) за дачу ілжывых паказаньняў — ён здымаў акцыю на фота і не данёс на сяброў, хто ўсё ж такі вывальваў гэтую локшыну.

Цяпер справа дайшла да непаўналетняга Ўладзіслава Лобава, якога запрасілі на паседжаньне адміністрацыйнай камісіі разам з бацькамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG