Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўрапарлямэнце абмяркуюць беларускае пытаньне


12 студзеня пройдзе пасяджэньне міжнароднага камітэту Эўрапарлямэнту.

На пасяджэньні адбудзецца абмен думкамі адносна дачыненьняў паміж Эўразьвязам і Беларусьсю пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Беларусі 19 сьнежня 2010 году.

Сябры камітэту маюць абмеркаваць палітыку ЭЗ адносна Беларусі і яе ўплыў на беларускія ўлады.

У пасяджэньні возьме ўдзел кіраўніца Прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG