Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Газпром» занепакоены заявамі «Нафтагазу Ўкраіны» аб зьніжэньні амаль удвая аб’ёму закупак расейскага газу.


Пра гэта заявіў у сераду на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер. Паводле яго, украінскі бок павінен быў паведаміць расейскаму аб такіх зьменах за паўгода.

«Нафтагаз Украіны», у сваю чаргу, заяўляе, што накіраваў «Газпрому» «каля дзесяці лістоў» па дадзеным пытаньні.


Кампанія заяўляе, што патрэбы эканомікі Украіны ў расейскім газе прыкметна скараціліся, у сувязі з чым яна мае намер скараціць аб’ём гэтых паставак у 2012 годзе з 52 да 27 мільярдаў кубамэтраў.

«Газпром» сьцьвярджае, што такія зьмены не прадугледжаны дзеючым кантрактам.

XS
SM
MD
LG