Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая перадача «Па-над бар'ерамі. Альфабэт іншадумства» расейскай службы Радыё Свабода была прысьвечаная Васілю Быкаву. Пра пісьменьніка ў перадачы разважаюць нашы калегі Іван Талстой, Андрэй Гаўрылаў, Сяргей Навумчык, дысыдэнтка Валерыя Навадворская, пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч.

СЛУХАЦЬ ПЕРАДАЧУ

Іван Талстой
: Мне здаецца, што неўміручасьць Васіля Быкава і яго, адначасова, іншадумства зьвязана з тым, што ўсе сюжэты, пра якіх ён пісаў, усе чалавечыя калізіі, усе разьвілкі для маральнага, экзыстэнцыяльнага выбару чалавека, яны ў яго лёгка пераносяцца з эпохі ў эпоху, з культуры ў культуру, з адных мэрыдыянаў і шыротаў на іншыя. Сытуацыі, якія апісвае Васіль Быкаў - інтэрнацыянальныя, трансцэндэнтныя, яны ўвогуле ня маюць дачыненьня да Беларусі ці да Расеі, да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя, да вайны Нямеччыны з Савецкім Саюзам, і гэтак далей. Ён малюе сытуацыі тыпавыя. Але не ў адваротным сэнсе, ня ў дрэнным сэнсе гэтага слова, не ў пэжаратыўным, а ў нэўтральным. Гэта сытуацыі, якія могуць здарыцца з кожным з нас: ён піша пра цябе і пра мяне. І ў гэтым неверагодная сіла і ўнівэрсальнасьць яго кніг. Я ведаю рэакцыю немцаў, якія чыталі яго прозу ў перакладзе, амэрыканцаў, французаў, і ўсе сыходзяцца на тым, што зусім усё роўна, як завуць гэтых герояў: кожны чытач ставіць сябе на месца герояў Васіля Быкава, і кожны вымушаны для сябе выбіраць, куды ён ідзе - налева або направа, наперад ці назад, здраджвае ён іншым ці ратуе сваю душу.

Кнігі Быкава ў гэтым сэнсе іншадумныя, бо так звычайна чалавек не паступае, ён заўсёды апраўдвае сябе, а адкрыўшы быкаўская кнігі, ён пачынае думаць, у ім прачынаецца сумленьне.

Цалкам тэкст перадачы на сайце svobodanews.ru.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG