Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія супраць новай Канстытуцыі Вугоршчыны


Акцыя пратэсту ў Будапэшце супраць новай Канстытуцыі 2 студзеня
Акцыя пратэсту ў Будапэшце супраць новай Канстытуцыі 2 студзеня

Эўрапейская камісія ў сераду папярэдзіла аб прыняцьці жорсткіх мераў супраць Вугоршчыны ў выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што новая канстытуцыя гэтай краіны не адпавядае прававым нормам Эўразьвязу. Канчатковае рашэньне будзе вынесена 17 студзеня.

ЭЗ і іншыя міжнародныя арганізацыі неаднаразова крытыкавалі Будапэшт за прыняцьце новага асноўнага закона, які, як мяркуюць, абмяжоўвае незалежнасьць судзьдзяў, цэнтральнага банку і ведамства па абароне інфармацыі.

Новая канстытуцыя ўступіла ў сілу ўжо пасьля таго, як Вугоршчына зьвярнулася на фінансавую дапамогу да ЭЗ і МВФ. У сьнежні абедзьве арганізацыі перапынілі папярэднія перамовы па гэтым пытаньні.


Раней праваабаронцы і Эўрапарлямэнт папярэджвалі, што пры прэм’ер-міністры Віктары Орбане ёсьць рызыка ператварэньня Вугоршчыны ва аўтарытарную дзяржаву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG