Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет супраць будаўніцтва беларускай АЭС у Ніжнім Ноўгарадзе


У Ніжнім Ноўгарадзе прайшла акцыя супраць удзелу Расеі ў будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі. Акцыя была прымеркаваная да візыту міністра энэргэтыкі Беларусі Аляксандра Азярца і міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоля Нічкасава, якія прыбылі ў Ніжні Ноўгарад для сустрэчы з дырэктарам ААТ «Ніжагародзкая інжынірынгавая кампанія „Атамэнэргапраект“» Валерыем Лімарэнкам.

Каля офісу гэтай кампаніі — праектавальніка АЭС — актывіст Ніжагародскага антыядзернага руху Дзьмітрый Левашоў разгарнуў плякат з надпісам: «Ніжагародцы супраць фінансаваньня беларускай АЭС з расейскага бюджэту».

Паводле меркаваньня Левашова, «будаўніцтва любой АЭС — гэта экалягічна небясьпечная фінансавая авантура». «Мы супраць праектаў «Расатаму», супраць і ніжагародскай, і беларускай АЭС — іх плянуецца пабудаваць паводле праекту «АЭС-2006», які нідзе не апрабаваны і які распрацоўвае ААТ «НІАЭП», — цытуе Левашова сайт міжнароднага экалягічнага аб’яднаньня «Белона».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG