Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ставіцца зь вялікай павагай да рашучых дзеяньняў ураду Італіі, які прыняў пакет мер жорсткай эканоміі для прадухіленьня пазыковага крызісу. Пра гэта заявіла канцлер Ангела Мэркель, выступаючы ў сераду ў Бэрліне пасьля перамоваў з прэм’ер-міністрам Італіі Марыё Монті.

Сёньня ж прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі абмяркоўвае ў Парыжы з кіраўніком МВФ Крысьцін Лагард пазыковыя праблемы ў краінах Эўразьвязу.

У Брусэлі сябра Эўракамісіі Олі Рэн заявіў, што Вугоршчына зрабіла недастаткова для таго, каб прывесьці свой бюджэтны дэфіцыт у адпаведнасьць з нормамі ЭЗ, і таму выдзяленьне гэтай краіне сродкаў з фондаў рэгіянальнага разьвіцьця можа быць прыпынена.

У той жа час Эўракамісія павітала намаганьні Бэльгіі, Кіпра, Мальты і Польшчы ў справе скарачэньня дэфіцыту бюджэту.
XS
SM
MD
LG