Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць масавы прыезд гасьцей з Расеі ў Беларусь на навагоднія сьвяты.


Грышка:
Сьвяты навагоднія акурат прысьпелі,
І да нас награнулі госьцікі з Расеі,
Ім тут падабаецца – ціха, чыста, танна.
Зьелі нашы дранікі, шкваркі і сьмятану.

Саўка:
І ка мне прыехалі швагер, цесьць і цёшча.
У Маскве ані жывуць, у Мар’інай рошчы.
Очэнь, гаварат, ані, нам камфортна зьдзесь.
Бацька, гаварат, у вас – проста маладзец.

Дзенег ў іх нямерана – у етых масквічоў.
Не адказваюць сабе ані тут ні ў чом.
І, к таму жэ, у Маскве нету казіно,
А у нас тут казіно ўсё навадняно.

Грышка:
Пачуваюцца яны, як гаспадары,
На тубыльцаў пазіраюць трошачкі згары.
Усё іх тут прыкалвае – цэны і акцэнт,
І такі арыгінальны, рэдкі прэзыдэнт.

Саўка:
Цесьць пайшоў у оперу, цёшча – у кіно,
Швагер на ўсе дні уедзініўся ў казіно.
Так і праляцела навагодняя пара.
Чамадан-вакзал-Расія – у Маскву пара!

Чуствуецца, гаварат, што есьць у вас хазяін.
Раньшэ мы ня зналі, а цяпер уж точна знаем,
Раньшэ мы ня зналі, знаем точна уж цяпер:
Очэнь харашо к вам прыяжджаць в БССР.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG