Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад хоча больш жорсткага кантролю на рынку каштоўных папер


Урад Беларусі мае намер зрабіць больш жорсткім кантроль на рынку каштоўных папер. Пра гэта гаварылася на пасяджэньні прэзыдыюму Савета міністраў.

Як паведамляе прэс-служба ўраду, на пасяджэньні 10 студзеня разгледжаныя прапановы пра абарону інтарэсаў інвэстараў пры куплі каштоўных папер беларускіх эмітэнтаў, у тым ліку пра ўзмацненьне мер адказнасьці за нямэтавае выкарыстаньне атрыманых ад выпуску аблігацый сродкаў і за пазначэньне ў рашэньні аб выпуску аблігацый недакладных зьвестак.

«Усе зьдзелкі з акцыямі аб’ектаў дзяржуласнасьці павінны быць кантраляванымі, каб выключыць нядобрасумленныя замахі», — адзначае прэс-служба.

На пасяджэньні разгледжаны прапановы наконт распрацоўкі комплекснага заканадаўчага акту па выкарыстаньні інсайдэрскай інфармацыі, пра вызначэньне крытэрыяў фармаваньня пераліку юрыдычных асоб, якія забясьпечваюць функцыянаваньне стратэгічна значных галін эканомікі. А таксама пытаньні рэалізацыі аблвыканкамамі пераважнага права на набыцьцё акцыяў асобных арганізацый.
XS
SM
MD
LG