Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: "Новы сьвет" чапаць пакуль ня будуць


Дому польскай пісьменьніцы Зоф’і Налкоўскай, што ў "Новым сьвеце", пашанцавала больш. Але ён занядбаны, хоць і ўзяты дзяржавай пад ахову
Дому польскай пісьменьніцы Зоф’і Налкоўскай, што ў "Новым сьвеце", пашанцавала больш. Але ён занядбаны, хоць і ўзяты дзяржавай пад ахову

Пачуты голас грамадзкасьці, якая патрабавала ўзяць пад ахову забудову канца ХІХ – першай паловы ХХ стагодзьдзяў.

Афіцыйная прэса паведаміла, што створана група гісторыкаў і краязнаўцаў, якія абсьледуюць каля сямідзесяці дамоў. Дагэтуль улады не прыслухоўваліся да думкі абаронцаў старой забудовы, якую былі пляны "прарэдзіць", пакінуўшы толькі самыя моцныя камяніцы.

Мэмарыяльная шыльда
Мэмарыяльная шыльда


Дом польскай пісьменьніцы Зоф’і Налкоўскай ахоўваецца дзяржавай
Дом польскай пісьменьніцы Зоф’і Налкоўскай ахоўваецца дзяржавай









Знаўцы "Новага сьвету", аднак, ня ведалі пра такую групу, да ўдзелу ў ёй іх ніхто не запрашаў. Давялося зьвярнуўся па тлумачэньні да Вольгі Мацко, якая адказная ў гарвыканкаме за ахову помнікаў архітэктуры. Яна сказала, што пытаньне "Новага сьвету" сапраўды існуе, у пятніцу адбудзецца рабочае пасяджэньне, прысьвечанае яму. Спадарыня Мацко паабяцала, што запросяць кагосьці з гісторыкаў, хто займаецца "Новым сьветам".

Адзін з такіх гісторыкаў – Андрэй Вашкевіч. Ён зазначыў, што ўладам накіраваны прапановы пашырыць сьпіс помнікаў у гэтым раёне, якія павінна ахоўваць дзяржава. Прычым такое заданьне гісторыкам паступіла з самога гарвыканкаму. У Міністэрстве культуры існуе імкненьне пашырыць сьпісы гісторыка-культурнай спадчыны, узятай пад ахову. У Менску гэта ўжо зроблена, кажа гісторык, напэўна, і ў Горадні ўлады мусяць штосьці рабіць таксама.

Паводле Андрэя Вашкевіча, ён уключыў у сьпіс каля сотні будынкаў, прычым ня толькі на "Новым сьвеце", якія варта ўзяць пад ахову. Адначасова прапануецца пашырыць ахоўную зону, павялічыць межы гістарычнага цэнтру, куды большая частка "Новага сьвету" ня ўключаная. Тым ня менш ініцыятыва з боку ўладаў вялікай надзеі ў гісторыка не выклікае. Пакуль што ў Старым горадзе да лепшага нічога не зьмянілася. Напрыклад, каля былога тэатру Тызэнгаўза побач з "Новым сьветам" распачата будоўля, хоць гэта месца абавязковых археалягічных раскопак, зазначае Андрэй Вашкевіч.

Будоўля на месцы абавязковых археалягічных раскопак каля тэатру Тызэнгаўза
Будоўля на месцы абавязковых археалягічных раскопак каля тэатру Тызэнгаўза
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG