Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь ліста зьняволенага: «Тут усе кажуць, што беларуская турма далёкая ад палітыкі»


«Апошнім часам з тымі зьняволенымі, якія выказваюць падтрымку палітвязьням, праводзяцца размовы на тэму: «беларускія турмы стаяць па-за палітыкай», паведаміў «Свабодзе» з адной з папраўчых устаноў асуджаны К. Ён таксама адзначыў, што кантроль за званкамі і поштай зьняволеных зрабіўся асабліва пільны.

«Таямніцы з таго, што сымпатызую «палітычным», а таксама апазыцыі, ніколі не рабіў як у асяродку іншых сядзельцаў, так і падчас «гутарак» з адміністрацыяй, — піша аўтар. — Мяркую, што апошнім часам да слова «палітыка» ў папраўчых установах сталі ставіцца неяк асабліва пяшчотна. Праўдападобна, што на тое зьявіліся нейкія дырэктывы з самога верху. Рэжым асабліва ўпарта даказвае ўсяму сьвету, што «палітычных» у беларускіх турмах няма — адны толькі крымінальнікі. З палітвязьняў, як у выпадку са Статкевічам і Аўтуховічам, паводле надуманых падставаў робяць злосных парушальнікаў. Выкарыстоўваюцца любыя рычагі, уключна з самымі рознымі правакацыямі, каб наматаць ім дадатковы турэмны тэрмін. Пасьля таго як адпаведная каманда атрыманая (так мне падаецца), мянты будуць старацца выканаць яе з апошніх сілаў. Хтосьці дзеля кар’еры, хтосьці з-за асабістай непрыязі, а хтосьці нават і з-за зайздрасьці да гэтых палітычных, бо тыя нават пры самых цяжкіх абставінах застаюцца незалежнымі, сумленнымі людзьмі з пачуцьцём уласнай годнасьці і гонару.

Распавяду пра апошнія размовы, якія былі ў мяне з прадстаўнікамі адміністрацыі ПК і гэтак званымі «смотрящими» — тымі, хто абіраецца для нагляду за парадкам і ўрэгуляваньня розных спрэчных пытаньняў з кіраўніцтвам калёніі.

Наша размова з начальнікам адбывалася ў яго кабінэце «тэт-а-тэт». Коратка пераказваю яе.

«Мне абсалютна ўсё роўна, хто будзе галоўнакамандуючым, — казаў мне афіцэр. — Мая справа — сачыць за парадкам. Да канкрэтнага палітвязьня я стаўлюся паважліва, аднак што мне рабіць, калі вышэйшае кіраўніцтва пастаянна звоніць і пытаецца, а як паводзіць сябе асуджаны N, ці пастаянна ён, напрыклад, голіцца або зашпільвае верхні гузік на вопратцы? Бо ёсьць сыгналы, што не, што такім чынам ён парушае законныя патрабаваньні адміністрацыі.

Мой тэлефон пастаянна не змаўкае, бо звоніць ня толькі кіраўніцтва, але і праваабаронцы, якія ўвесь час заклікаюць да адказнасьці. Пасьля зьяўленьня на розных незалежных сайтах публікацый на тэму зьдзекаў з палітвязьняў мне тэлефануюць мае знаёмыя з усёй краіны, а іх у мяне шмат, і пачынаюць папракаць: чаму ты робіш гэты „беспредел“ у дачыненьні да апанэнтаў рэжыму?! А мне сям’ю карміць трэба! Беларускія турмы ўвогуле па-за палітыкай!»

Пад канец — зварот непасрэдна да мяне: «Ну нашто табе тая палітыка?»

Неўзабаве мяне чакае наступная размова — са «смотрящим».

«Ну ня лезь ты ў тую палітыку! Колькі разоў гісторыя дэманстравала: дапамажы
у Беларусі ўсё наадварот: улады ды праўладныя палітыкі сышлі ў крымінал! Існуюць мянтоўскія банды ...

каму-небудзь прыйсьці да ўлады, дык яны хутка ды ў першую чаргу зьнішчаць тых, хто ім у гэтым дапамог. Гэта не Італія, дзе мафія станавілася на легальныя рэйкі, ідучы ў палітыку. Тут у Беларусі ўсё наадварот: улады ды праўладныя палітыкі сышлі ў крымінал! Існуюць мянтоўскія банды. Людзей закопваюць у лясах... Але нам тут жыць, а таму трэба думаць пра сябе. Там, на волі, усім на нас пляваць. Навошта нам туды лезьці? Што можа быць з намі падчас розных магчымых тут зачыстак?»

Падобныя размовы на тэму «далёкасьці» беларускіх турмаў ад палітыкі праводзіліся і зь іншымі асуджанымі, якія маюць блізкія мне погляды. Чамусьці па аналёгіі ўзгадалася заява кіраўніцтва ўсясьветнай фэдэрацыі хакею з шайбай адносна чэмпіянату-2014 у Менску і «далёкасьці» спорту ад палітыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG