Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 1000 чалавек — за зьмену выбарчага заканадаўства


Дзьмітры Вус
Дзьмітры Вус

Дзьмітрый Вус — былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі зьвярнуўся да грамадзянаў краіны з просьбаю ўдзельнічаць у працы ініцыятыўнай групы, якая пачне зьбіраць подпісы за зьмяненьне выбарчага заканадаўства.

Такую групу спадар Вус зьбіраецца стварыць і афіцыйна зарэгістраваць не пазьней за сакавік.

Згодна зь дзейным заканадаўствам 50 тысяч подпісаў грамадзянаў Беларусі даюць права ініцыятарам акцыі зьвярнуцца ў Палату прадстаўнікоў з прапановамі аб зьмене Выбарчага кодэксу.

Дзьмітрый Вус кажа, што на сёньняшні дзень ужо болей за тысячу чалавек пагадзіліся працаваць у яго ініцыятыўнай групе. Для яе стварэньня хапіла б і ста грамадзянаў. Але экс-кандыдат у прэзыдэнты хоча сабраць не 50 тысяч подпісаў (гэта той мінімум, які прадугледжвае закон), а значна больш. Вус таксама ўлічвае, што, паводле закона, на збор подпісаў даецца толькі адзін месяц.

Падрабязнасьці пазьней у эфіры і на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG