Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў новага начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Мікалая Мельчанку намесьнікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі.

Указ пра гэта падпісаны 11 студзеня, паведамілі Інтэрфаксу ў прэзыдэнцкай прэс-службе.

Дагэтуль Мельчанка быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня ўнутраных спраў
Менаблвыканкаму — начальнікам міліцыі грамадзкай бясьпекі. У сярэдзіне 2000-х гадоў быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня прафіляктыкі галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі і спэцыяльнай міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў.

Супраць былога намесьніка міністра ўнутраных спраў, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўгена Полудня Генпракуратура Беларусі завяла 8 сьнежня крымінальную справу паводле артыкула «Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі». Яўген Полудзень утрымліваецца пад вартай.

Яго добра ведалі ўдзельнікі дэмакратычных акцыяў пратэсту. Менавіта пад ягоным кіраўніцтвам адбываліся масавыя затрыманьні ўдзельнікаў такіх мерапрыемстваў.

Яўген Полудзень уваходзіць у сьпіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.

На пасаду намесьніка міністра — начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень быў прызначаны 4 жніўня 2009 году.
XS
SM
MD
LG