Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютчыкі зьявіліся на транспартных аб’ектах


На аб’ектах транспарту надалей адбываюцца незаконныя валютныя апэрацыі.

Асноўныя суб’екты такіх правапарушэньняў — грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь з-за мяжы, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і таксісты.

Пра гэта паведамляе ўпраўленьне ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

У дачыненьні да шэрагу затрыманых грамадзянаў Беларусі і Расеі былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. Да прыкладу, 5 студзеня ў будынку чыгуначнага вакзалу Менску за незаконныя валютныя апэрацыі былі затрыманыя непрацуючы жыхар Менску і непрацуючы жыхар Масквы, у якіх канфіскавана 1200 расейскіх рублёў і больш за 7 000 000 беларускіх рублёў, перадае БелаПАН.

Сярод ахвотных скарыстацца паслугамі валютчыкаў ёсьць прадстаўнікі суб’ектаў гаспадараньня і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім патрабуюцца буйныя сумы замежных грашовых сродкаў, каб набываць імпартныя тавары. Аднак бізнэсмэны сьвядома не ідуць у банкі, бо ня хочуць апынуцца ў сьпісах людзей і арганізацый, якія набываюць валюту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG