Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е


У Беларусі – пахмурна, тэмпэратура – да мінус трох градусаў.

Не прапусьціце:


Менск. У Белпрэсцэнтры пройдзе прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная вынікам працы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (М.Чаргінца) у 2011 годзе, а таксама пэрспэктывам дзейнасьці Саюзу ў сувязі з аб'яўленьнем 2012-га годам кнігі.
Пачатак у 15.00.

У Менску у галерэі «Лябірынт» у рамках фэстывалю лічбавага мастацтва – прагляд кароткамэтражных фільмаў. Адрас: пр. Незалежнасьці, 116, пачатак а 17-ай.

У вечаровым эфіры «Свабоды» – самыя неверагодныя дзівосы ў перадачы Яна Максімюка «Званочкі». Таксама – агляд лістоў на «Свабоду» ў перадачы Валянціна Жданко «Паштовая скрынка 111».

Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень – прышліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія ўяўляюць цікавасьць для нашых чытачоў, на адрас svaboda@rferl.org

Таксама ў гэты дзень:


1386 – пасольства польскай шляхты падпісала ў замку ў Ваўкавыску ўмову зь Ягайлам, згодна зь якой ён атрымліваў польскі трон ды жаніўся зь Ядвігай.

1582 – заснаваная духоўная сэмінарыя ў Вільні, у 1945 перанесеная ў Беласток.

1862 – выйшла першая нелегальная беларуская газэта «Мужыцкая праўда», якую выпускаў Кастусь Каліноўскі.

1907 – віленскі суд забараніў газэту «Наша Доля».

У гэты дзень нарадзіліся:

1867 – Сьцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.

1955 – Аляксандар Ісачоў, беларускі мастак.

1977 – Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.

У гэты дзень памерлі:

1397 – Скіргайла Альгердавіч, князь літоўскі.

1983 – Ціхан Кісялёў, кіраўнік БССР.

Цытата на памяць:


Няма, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.
Кастусь Каліноўскі

Год таму ў загалоўках на сайце «Свабоды»:


Гомельскае КДБ працягвае ператрусы

Вязьнямі сумленьня абвешчаныя 16 абвінавачаных за Плошчу

Апазыцыя заклікала Эўропу «весьці жорсткую размову з урадам Беларусі»
XS
SM
MD
LG