Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз афрыканскую чуму забаронены ўвоз сьвіней з Расеі


Дзяржаўная вэтэрынарная служба тэрмінова ўводзіць забарону на ўвоз у Беларусь зь нядобранадзейных краін і рэгіёнаў жывых сьвіней, мяса сьвініны і прадуктаў яе перапрацоўкі, скураной сыравіны, паляўнічых трафэяў, кармавых дадаткаў для сельскагаспадарчых жывёлаў.

Гэта зьвязана з пагаршэньнем становішча з афрыканскай чумой сьвіней у Расейскай Фэдэрацыі. Мінсельгасхарч Беларусі таксама зьвярнуўся да мясцовых органаў улады з просьбай правесьці вучэньні па выпрацоўцы дзеяньняў тэрміновага рэагаваньня ў выпадку зьяўленьня афрыканскай чумы сьвіней.

Летась у Расеі было зарэгістравана 34 нядобранадзейныя асяродкі хатніх сьвіней і дзікоў. Паводле Рассельгаснагляду, сытуацыя з афрыканскай чумой сьвіней кепска кантралюецца і знаходзіцца на мяжы новай хвалі распаўсюду.

Афрыканская чума сьвіней — вострае кантагіёзнае захворваньне, якое характаразуецца імклівым працяканьнем і вялікай сьмяротнасьцю жывёлін (98-100%). Сродкаў лячэньня і прафіляктыкі гэтай хваробы няма. Для чалавека афрыканская чума сьвіней небясьпекі не ўяўляе, паведамляе БЕЛТА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG