Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі Зьвяз ужо 23 студзеня можа ўвесьці эмбарга на іранскую нафту


Міністры замежных справаў краін Эўрапейскага Зьвязу абмяркуюць пытаньне аб увядзеньні эмбарга на пастаўкі іранскай нафты 23 студзеня. Пра гэта паведамілі сёньня ў кіраўніцтве Эўразьвязу. Сустрэча адбудзецца на тыдзень раней, чым плянавалася.

Магчымае эмбарга на пастаўкі нафты з Ірану — частка апошніх намаганьняў краін Захаду, якія імкнуцца спыніць ядзерную праграму Ірану, накіраваную, як яны лічаць, на распрацоўваньне ядзернай зброі.

Напярэдадні ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя рэзка асудзілі пачатак вытворчасьці Іранам нізкаўзбагачанага ўрану на новым падземным заводзе ў Фардо.

Іранскія ўлады заяўлялі раней, што ў выпадку ўвядзеньня эмбарга на пастаўкі нафты з краіны яны могуць перакрыць суднаходзтва ў Армускім праліве, празь які перавозіцца нафта з краінаў Пэрсыдскай затокі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG