Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамяльчук паскардзіўся ў ААН за прымусовую дактыляскапію


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў 10 студзеня зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правах чалавека са скаргай у зьвязку з ужытым супраць яго прымусам здаваць адбіткаў пальцаў.

Ён сьцьвярджае, што прымусовай дактыляскапіяй дзяржава парушае артыкулы 14 и 26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Ранней суд Савецкага раёну Гомеля аштрафаваў Палякова за непадпарадкаваньне патрабаваньню супрацоўніка міліцыі, які прымушаў яго прайсьці дактыляскапію. У абласным і Вярхоўным судах скаргі гамельчука не былі задаволеныя. Паколькі ўсе ўнутраныя сродкі абароны былі вычарпаныя, палітык зьвярнуўся ў міжнародную арганізацыю, паведамляе праваабарончы цэнтра «Вясна».

У сваім звароце Васіль Палякоў заяўляе: «Наяўнасць у нацыянальным заканадаўстве Беларусі названага прадпісаньня прывяло да прымяненьня да мяне дыскрымінацыі па прыкмеце майго полу і году нараджэньня, забароненай артыкулам 26 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Увёўшы ў нацыянальнае заканадаўства такі выбарчы падыход, Рэспубліка Беларусь парушыла прынцып роўнасці ўсіх грамадзян перад законам, паколькі падставай для дыскрымінацыі на заканадаўчым узроўні сталі персанальныя характарыстыкі як узрост і пол чалавека. У выніку да чалавека ставяцца не як да асобы, а як да прадстаўніка групы людзей (ваеннаабавязаныя грамадзяне). Калі мяне выклікалі ў міліцыю здаць адбіткі пальцаў, я адмовіўся, бо супрацоўнікі міліцыі не прывялі ніводнага аргумэнту, акрамя як патрабаваньні заканадаўства, які б абавязваў мяне прайсці працэдуру абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі»
XS
SM
MD
LG