Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сарказі і Мэркель абмеркавалі ў Бэрліне крызіс эўразоны


Нікаля Сарказі і Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сёньняшняй сустрэчы
Нікаля Сарказі і Ангела Мэркель на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сёньняшняй сустрэчы
Пасьля перамоваў з канцлеркаю Нямеччыны Ангелай Мэркель францускі прэзыдэнт Нікаля Сарказі заклікаў краіны Эўразьвязу да 1-га сакавіка падпісаць новае агульнаэўрапейскае пагадненьне, якое дазваляе органам Эўрапейскага Зьвязу абмяжоўваць рост нацыянальнага доўгу паасобных краінаў.

Канцлерка Нямеччыны заявіла, што аптымістычна глядзіць на пэрспэктывы падпісаньня гэтага дакумэнту:

«Па-першае, прыемная навіна — у тым, што перамовы аб новых фінансавых правілах Эўразьвязу ідуць пасьпяхова. Вельмі імаверна, што мы падпішам дакумэнты аб абмежаваньні ўнутранага доўгу ў студзені або найпазьней у сакавіку і што перамовы будуць пасьпяховыя. Гэтаму посьпеху ў значнай меры спрыялі Нямеччына і Францыя».

Лідэры Францыі і Нямеччыны абмеркавалі таксама магчымасьць увесьці падатак на фінансавыя трансакцыі. Нямеччына і Францыя імкнуцца распаўсюдзіць гэтую меру на ўсе краіны Эўразьвязу, аднак Вялікая Брытанія ўжо заявіла, што накладзе на яе вэта. Абое лідэры заявілі, што гатовыя прысьпешыць выплаты ў фонд эўрапейскай фінансавай стабільнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG