Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран працягвае вытворчасьць урану


Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі пацьвердзіла сёньня, што Іран пачаў вытворчасьць нізкаўзбагачанага ўрану на новым падземным заводзе паблізу гораду Кум.

ЗША і іх саюзьнікі лічаць, што ядзерная праграма Ірану скіраваная на распрацоўку зброі, у сувязі з чым Злучаныя Штаты і Эўразьвяз нядаўна ўвялі супраць Ірану новыя эканамічныя санкцыі. Іран адкідае гэтыя вінавачаньні.

Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі сёньня зноў заявіў, што магчымае ўзмацненьне санкцыяў супраць Ірану з боку Захаду не прывядзе да адмовы Тэгерану ад сваёй ядзернай праграмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG