Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт на дзяржаўным прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах Лунінецкага раёну для нашага радыё камэнтуе кіраўнік тамтэйшай новастворанай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу гарнякоў Сяргей.

Сытуацыя на «Граніце»: 75 чалавек адклікалі заявы аб выхадзе з ФПБ

РС: Чым не задавальняў людзей той прафсаюз, які ўжо быў на прадпрыемстве?

Сяргей: Тым, што нічым канкрэтна ні матэрыяльна не дапамагаў, ні юрыдычна не дапамагаў, ні ў пляне наладжваньня дыялёгу з кіраўніцтвам. Калі адміністрацыя прымала нейкія рашэньні, прафсаюз існаваў проста для галачкі. Ніхто зь ім нічога не ўзгадняў. Грошы, якія мы ім пералічвалі, заўсёды былі закрытыя для нас, ніхто ня ведаў, куды яны расходуюцца. Калі чалавеку патрабавалася дарагое лячэньне, ніхто насустрач ня йшоў з гэтага прафсаюзу.

РС: Калі вы гаворыце пра адносіны, што найперш не задавальняла ў адносінах паміж наймальнікам і работнікамі?

Сяргей: Тут можна адной фразай ахарактарызаваць – быдляцкія адносіны. Адносіны не як да людзей, чалавекаў, а як да жывёлаў. Напрыклад, калі ўстае нейкае вострае пытаньне на тых жа пяцімінутках, слова нікому не даюць. Гаворыць толькі адзін брыгадзір, нібыта за ўсіх. Калі нехта спрабаваў замест брыгадзіра сказаць, яму адразу дырэктар затыкаў рот і садзіў на месца. Начальства заўсёды хадзіла з заткнутымі вушамі, ніхто нічога ня чуў.

РС: 75 работнікаў забралі заявы аб выхадзе – у сытуацыі ціску, колькі людзей вытрымаюць, застануцца ў вашай суполцы?

Сяргей: Дастаткова для таго, каб арганізацыя адбылася, бо гэта была толькі першая хваля, каб паказаць рабочым, што гэта ўсё справа, а ня словы. Людзі працягваюць несьці заявы аб выхадзе. Будзем змагацца за свае правы.

РС: Чаму ананімнасьць? Вы ж пагадзіліся ўзначаліць суполку незалежнага прафсаюзу.

Сяргей: У нас гарадок маленькі і ўсё вельмі хутка можна павярнуць на адваротнае. Адміністрацыя ў кожным выпадку пастараецца павярнуць гэта на шкоду мне. Менавіта таму я не хачу, каб маё прозьвішча агучвалася.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG