Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баранавіцкія міліцыянты цікавяцца мясцовымі журналістамі


Мікола Чарнавус

Мікола Чарнавус

Баранавіцкага прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Міколу Чарнавуса дапыталі ў Баранавіцкім ГАУС у зьвязку з тым, што ён падаў заяўку на правядзеньне ў горадзе мітынгуі пікету 19 і 25 студзеня.

Міліцыянтаў цікавіла, чаму Чарнавус расказаў аб гэтых акцыях прадстаўнікам СМІ, хаця дазволу на іх яшчэ не мае. На думку міліцыянтаў, гэта зьяўляецца заклікам на акцыю, тлумачыць спадар Чарнавус:

«Але ж я нікога не заклікаю. Я ім сказаў, што пазванілі мне журналісты, запыталіся, ну я ім і паведаміў, што падаў заяўку на гэтыя акцыі. Я ж не кажу, што гэтыя акцыі адбудуцца. Я кажу, што падаў у гарвыканкам заяўку на іх. Усё ж па закону,» — кажа Мікола Чарнавус.

Спадар Чарнавус таксама паведамляе, што міліцыянтаў вельмі цікавіла, якія журналісты прасілі ў яго такую інфармацыю:

«А я ім і кажу, што мне розныя журналісты тэлефануюць, я іх і ня ведаю. Але звоняць, ну то я ім і кажу, тут жа нічога супрацьзаконнага няма,» — кажа прадпрымальнік.

Мікола Чарнавус падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету 25 студзеня «супраць бюракратызму чыноўнікаў». Паводле яго, падставаё ёсьць тое, што мясцовыя прадстаўнікі ўлады ня хочуць прадастаўляць юрыдычныя адрэсы грамадзкім аб’яднаньням. Акрамя таго, прадпрымальнік накіраваў і заяўку на мітынг 19 студзеня «супраць умяшальніцтва ўладаў у выбары рады рынку».
XS
SM
MD
LG