Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За разгалошваньне камэрцыйнай таямніцы будуць звальняць?


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыступіла да разгляду законапраекту «Аб камэрцыйнай таямніцы».

Адной з нормаў будучага закону мае стаць права кіраўнікоў прадпрыемстваў звальняць працаўнікоў за разгалошваньне камэрцыйнай таямніцы. Таксама яны атрымаюць права спагнаньня матэрыяльнай кампэнсацыі за разгалошаную камэрцыйную таямніцу. Ці будзе новы закон абараняць інтарэсы прадпрыемства, ці стане дадатковым інструмэнтам у змаганьні з іншадумствам гаворыць кіраўнік незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч:

«Калі сёньня ў Беларусі існуе таямніца аб нейкіх эканамічных стасунках прадпрыемстваў з замежнымі партнэрамі і разгалошваньне гэтай таямніцы можа паўплываць на эканамічны стан прадпрыемства, то гэта можа быць камэрцыйнай таямніцай. Але гэта надзвычай тонкая мяжа паміж камэрцыйнай таямніцай і яе адсутнасьцю, якая тым больш ня можа тычыцца ўсіх працаўнікоў прадпрыемстваў. Тым больш, што зараз усе прадпрыемствы — унітарныя — гэта азначае, што кіраўніком зьяўляецца адзін чалавек. І новы законапраект рыхтуецца пад аднаго чалавека — каб ніякая інфармацыя ні ад каго і нікуды не выходзіла. Да прыкладу, калі зараз на прадпрыемствы прыйдзе замежны капітал, каб ніякай інфармацыі не выходзіла хто, што і як рабуе».
XS
SM
MD
LG