Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тэатар на костках


Падчас працаў на рэканструкцыі Моладзевага тэатру будаўнікі закранулі частку пахаваньняў Старажоўскіх могілак, якія разам з Кальварыйскімі лічацца самым старым нэкропалем Менску.

Будаўнічыя работы вядуцца на заказ Міністэрства культуры. Напярэдадні праваслаўных Калядаў гісторыкі заўважылі на будоўлі рэшткі пахаваньняў: чалавечыя чарапы, косткі. Дакладны лёс знаходак невядомы, аднак верагодна, што зямлю з косткамі проста вывезьлі на «падсыпку» на іншы будаўнічы аб'ект.

«Гэта тэрыторыя Пярэсьпінскіх, альбо Старажоўскіх могілак, хавалі тут праваслаўных. Першыя магілы датуюцца 1795 годам. Апошнія пахаваньні былі зробленыя адразу пасьля вызваленьня Менску ад немцаў падчас Другой сусьветнай вайны. Неўзабаве могілкі зруйнавалі і збудавалі кінатэатар „Спартак“. Частка пахаваньняў была зьнішчана пазьней падчас будаўніцтва новай дарогі, якая разрэзала гару Пярэспу на 2 часткі, іх проста вывезьлі на сьметнік. Цяпер Міністэрства культуры праводзіць рэканструкцыю будынку Моладзевага тэатру. Будзе новы тэатар, тэатар на костках», — гаворыць гісторык Уладзімер Дзянісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG