Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговая праграма «Па-над бар'ерамі. Альфабэт іншадумства» расейскай службы Радыё Свабода прысьвечаная Васілю Быкаву. Эфір 10 студзеня а 22-й гадзіне.

Іншадумства Васіля Быкава, якое дзівіць чытачоў ўсіх пакаленьняў, было схаванае ад уладаў у яго галоўную пісьменьніцкую тэму – акопную праўду. Будучы галоўнай постацяй савецкага экзыстэнцыялізму, Быкаў прымудрыўся разгарнуць батальнае палатно, здавалася б, немагчымае паводле маральнага абвінавачаньня: яго партызаны выведзеныя ледзь не галоўным злом Айчыннай вайны. Нездарма некаторыя быкаўскія аповесьці цалкам пабачылі сьвет толькі ў тамвыдаце.

А ў найноўшыя часы адкрыўся яшчэ адзін парадокс: чым вальней і шырэй разыходзіўся Быкаў на расейскім кніжным рынку, тым цяжэй станавілася яму надрукавацца пры Лукашэнку. І хоць у апошнія гады пісьменьнік быў правадыром беларускага нацыянальнага руху, прытулак яму дала тая краіна, супраць якой ён чатыры гады ваяваў, – Нямеччына.



Першы раз у эфіры расейскай службы Радыё Свабода 10 студзеня ў 23 гадзіны беларускага часу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG