Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядае знутры гарадзенская турма


Гэтак выглядае корпус № 1 Гарадзенскай турмы, які сядзельцы называюць «амэрыканкай».

У Гарадзенскай турме сядзелі многія знакамітыя людзі — ад Браніслава Тарашкевіча да сучасных палітычных вязьняў Аляксандра Васільева, Валерыя Леванеўскага, Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі.

Фота выставіў ў сваім жывым журнале былы палітвязень Андрэй Пачобут.

"Менавіта тут на трэцім паверсе ў камэры № 63 я і сядзеў (на здымку яе не бачна). Жалезныя дзьверы — гэта выхад да прагулачных дворыкаў. Калі прыглядзецца, то пад дзвярыма бачныя паштовыя скрынкі — для лістоў. Насьценныя часы ёсьць на кожным паверсе і на кожным паверсе паказваюць іншы час", -- піша былы палітвязень.


Фота police.by

Фота police.by

А вось як выглядае гарадзенсая турма звонку.







XS
SM
MD
LG