Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьліў нафтапрадуктаў зь беларускага цягніка нанёс шкоду


Разьліў нафтапрадуктаў з-за аварыі беларускага цягніка ў Латвіі нанёс істотную шкоду навакольнаму асяродзьдзю, заяўляе прадстаўнік Даўгаўпілскай краёвай думы.


На месцы аварыі беларускага цягніка ў Латвіі ў навакольнае асяродзьдзе вылілася каля 180 тон нафтапрадуктаў, паведаміў намесьнік выканаўчага дырэктара Даўгаўпілскай краёвай думы Аляксандр Айзбалтс. Такім чынам, лічыць ён, нанесены істотны ўрон прыродзе, паведамляе БелаПАН са спасылкай на інфармацыйны партал Delfi.

Айзбалтс адзначыў, што, калі ратавальнікі не змогуць хутка сабраць грунт, які насычаны бітумам і растваральнікам, застаецца пагроза забруджваньня грунтавых водаў. У гэтым выпадку можа пацярпець пасёлак Краўя, які знаходзіцца недалёка ад чыгункі , дзе мясцовае насельніцтва выкарыстоўвае ваду з калодзежаў.

Як паведамлялася раней, у адным кілямэтры ад чыгуначнай станцыі «Краўя» (воласьць Наўэнас Даўгаўпілскага краю) з рэек сышлі 16 цыстэрнаў. Таварны цягнік ехаў з Беларусі ў Вэнтспілс. Інфармацыі аб пацярпелых у аварыі не паступала.

Па дадзеных Дзяржаўнай пажарна-выратавальнай службы (ГПСС), у выніку здарэньня адбылася ўцечка растваральніка і бітуму (раней паведамлялася пра алеі). Надзвычайнае здарэньне адбылося 8 студзеня ў 22.10. Як паведамілі ў ГПСС, у выніку аварыі тры цыстэрны пашкоджаны. У двух з іх знаходзіўся бітум, яшчэ з адной цыстэрны адбылася ўцечка растваральніка.

Агульная плошча забруджваньня складае 4 тыс. кв. м. У ГПСС кажуць, што «ўцечка носіць лякальны характар і не пагражае сур'ёзнымі наступствамі». На дадзены момант працы на месцы ПП працягваюцца. Сёньня службы пачнуць пад’ём цыстэрнаў.

У Латгальскае рэгіянальным упраўленьні паліцыі растлумачылі, што з-за аварыі блякаваны рух па чыгунцы на ўчастку Даўгаўпілс — Краслава.
XS
SM
MD
LG