Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грамадзянін ЗША асуджаны на сьмерць у Іране


Суд у Іране прысудзіў да сьмяротнага пакараньня грамадзяніна ЗША іранскага паходжаньня па абвінавачваньні ў шпіянажы на Злучаныя Штаты.

Як паведамляе іранскае агенцтва "Фарс", 28-гадовы Амір Хэкмаці, які ў мінулым служыў у амэрыканскай марской пяхоце, прызнаны вінаватым у супрацоўніцтве з Цэнтральным разьведвальным упраўленьнем ЗША і падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Ірану. У асуджанага ёсьць таксама іранскае грамадзянства.

Хэкмаці быў арыштаваны летась. У сьнежні па іранскім тэлебачаньні быў паказаны ягоны выступ, у якім ён прызнаўся ў тым, што быў накіраваны ў Іран з мэтай ўкараніцца ў мясцовыя спэцслужбы, каб здабываць для ЦРУ сакрэтную інфармацыю. Сваякі асуджанага ў ЗША сьцьвярджаюць, што ён ня ёсьць агентам, а ў Іран прыбыў па сямейных справах. Дзярждэпартамэнт ЗША патрабуе ад Ірана вызваленьня амэрыканскага грамадзяніна.
XS
SM
MD
LG