Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баразенку — 11 сутак арышту, Каваленку — 15 сутак


Затрыманых у нядзелю каля будынку КДБ актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Мікіту Каваленку і журналіста Аляксандра Баразенку каля 10-й гадзіны прывезьлі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.

Затрыманых у нядзелю каля будынка КДБ актывіста грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Мікіту Каваленку і журналіста Аляксандра Баразенку сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску асудзілі на адміністратыўны арышт.

​Іх абвінавацілі па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях Беларусі (парушэньне парадку арганізацыі альбо правядзеньня масавага мерапрыемства альбо пікетаваньня).

Судзьдзя Аляксандар Хадановіч прысудзіў Аляксандру Баразенку 11 сутак арышту. Судзьдзя Іван Майсейчык даў Мікіту Каваленку 15 сутак.

Адразу ж пасьля вынясеньня прысуду Аляксандар Баразенка аб’явіў галадоўку.

8 студзеня каля 16:00 Мікіта Каваленка падышоў да прыступак КДБ, разгарнуў бел-чырвона-белыя сьцягі і партрэты палітвязьняў. Акцыя працягвалася літаральна хвіліну. З будынка КДБ выйшлі людзі ў цывільным, падбеглі да юнака і зацягнулі ўсярэдзіну.

Разам зь Мікітам Каваленкам быў затрыманы незалежны журналіст Аляксандар Баразенка, які здымаў акцыю на відэакамэру. Празь некаторы час Баразенка даслаў смс, што знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС. Каваленка таксама пасьпеў сказаць, што на яго складаюць пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG