Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога палітвязьня Казакова выклікаюць у інспэкцыю па нагляду


Актывісту кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Сяргею Казакову прынеслі на дом пазоў, паводле якога ён павінен 9 студзеня а 10 гадзіне раніцы зьявіцца па адрасе Рокоссовсого 38а на размову да інспэктара.

Сяргей Казакоў: «У мяне выклікае шмат пытаньняў такога кшталту парадак і выклік, паколькі вельмі падобны на нядаўні выпадак з выклікам Паўла Вінаградава».


Былы палітвязень Павал Вінаградаў быў выкліканы 30 сьнежня ў Маскоўскае РУУС Менску для «выхаваўча-прафіляктычнай гутаркі».

У ходзе гутаркі на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 17.1 Актывіста абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і арыштавалі на сем сутак, паведамляе сайт кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

Сяргея Казакова асудзілі за падзеі на Плошчы 19 сьнежня 2010 на тры гады пазбаўленьня волі. Быў вызвалены 13 жніўня 2011 праз памілаваньне. Пасьля гэтага неаднаразова браў удзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі, яго арыштоўвалі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG