Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адмена зімовага часу прывяла да павелічэньня ДТЗ?


Да такой высновы прыйшлі супрацоўнікі ДАІ. Паводле старшага інспэктара асаблівых даручэньняў УДАІ МУС маёра міліцыі Ганны Банадык, праз адмену зімовага часу вырас паказьнік траўматызму пешаходаў у ранішнія гадзіны.

Ліхтары адключаюць а 9-й гадзіне раніцы, хоць сапраўды сьветла ў горадзе становіцца толькі а 10-й. 79% аварыяў з пацярпелымі адбыліся праз віну кіроўцаў, астатнія — праз віну пешаходаў, раварыстаў.

«Кожнае пятае ДТЗ — гэта вынік парушэньня хуткаснага рэжыму, кожнае сёмае — правілаў праезду пешаходных пераходаў, кожнае восьмае — чарговасьці праезду скрыжаваньняў, кожнае дзявятае — правілаў манэўраваньня», — каментуе прадстаўніца МУС. Асаблівую заклапочанасць выклікае павелічэньне ДТЗ пры здзяйсненні абгонаў. 23% аварыяў — гэта лабавыя сутыкненні.


Ва ўпраўленьні ДАІ дадаюць, што павялічылася таксама колькасць найбольш аварыйных месцаў у Менску. Цяпер іх 87, было 60. Гэта вуліца Чыгуначная, праспэкт Дзяржынскага, скрыжаваньне Філімонава і Незалежнасьці, плошча Бангалор, паведамляе незалежны тэлеканал Белсат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG