Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны восьмы выходзіць на пэнсію датэрмінова


Летась пэнсія была прызначана 134 тысячам беларусаў. Зь іх 18 тысяч чалавек выйшлі на пэнсію датэрмінова. Такім чынам, практычна кожнаму восьмаму новаму пэнсіянеру пэнсія была прызначаная на льготных падставах.


Пра гэта заявіла намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня і сацыяльнага страхаваньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова, паведамляе БелТА.

Паводле яе у Беларусі 22 працэнты атрымальнікаў пэнсій працягваюць працаваць. На 1 студзеня гэтага года агульная колькасць атрымальнікаў пэнсій у органах па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне дасягнула 2 млн. 486,9 тыс. чалавек, зь іх 548,1 тыс. працягваюць працаваць. Прычым жанчын сярод пэнсіянэраў, якія працуюць, амаль удвая больш, чым мужчынаў. У цэлым жа колькасць працуючых пэнсіянэраў у Беларусі стала зьмяншацца, адзначыла Яшкова.


Прадстаўніца Мінпрацы і сацабароны нагадала, што заканадаўствам устаноўлена абмежаваньне ў выплаце пэнсій толькі для тых, хто меў высокую заработную плату ў мінулым і чый індывідуальны каэфіцыент заработку перавышае 1,3. Рэальна пэнсійныя выплаты абмяжоўваюцца нязначна: большасць працуючых пэнсіянэраў атрымліваюць пэнсіі без выключэньняў.

Сярэдняя пэнсія паводле ўзросту ў лістападзе 2011 года складала 978 тысячаў рублёў , пэнсія пры стажы 45 гадоў для мужчын і 40 гадоў для жанчын — 1,5 мільёны. рублёў.

Віцэ-прэм’ер Беларусі Анатоль Тозік лічыць, што ў Беларусі неабходна падвысіць пэнсійны ўзрост. Цяпер для жанчын ён складае 55 гадоў, для мужчын 60 гадоў.


У Беларусі на 2,5 млн пэнсіянэраў прыходзіцца толькі 4 млн працоўных грамадзянаў,

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG