Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянок: Фатаграфія моцна зьвязаная з працэсам ідэнтыфікацыі нацыі


Уладзімер Парфянок — фатограф, выкладчык.

Нарадзіўся ў 1958 годзе.

Кажа, што не давярае кампутарным тэхналёгіям і аддае перавагу нескладанаму фатаграфічнаму абсталяваньню. Шмат працуе з чорна-белымі здымкамі.

Вучыўся ў фаташколе Валерыя Лабко.

Стаў вядомы дзякуючы фотапраектам «Фрагмэнты быцьця» (1987–88 ) — карцінкі з жыцьця Вільні і Менску, «Тут, там і паўсюль» (1990–91) — сымбалі савецкай эпохі ў гарадзкім пэйзажы, «Сад камянёў» (1991) — прымітыўныя аб’екты масавай культуры па ўсёй краіне; «Кірмаш» (1990) — малюнкі з жыцьця кірмашу «перабудовачнага» часу.

Часта прадстаўляе беларускую фатаграфію на замежных выставах.

Быў кіраўніком галерэі візуальных мастацтваў NOVA (1996–2009).

З 2011 году NOVA ўзнавіла сваю дзейнасьць у супрацы зь Менскім цэнтрам фатаграфіі, у якім Уладзімер Парфянок цяпер выкладае.

Пэрсанальныя выставы:
  • Lucida momenta (Данія), 1995
  • Lucida momenta (Польшча), 1995
  • Lucida momenta (Польшча), 1996
  • Vladimir Parfenok. Photography. У межах «Backlight» — пятага Міжнароднага фотатрыенале. Цэнтар фатаграфіі «Nykyaika». (Фінляндыя), 1999
  • Недакладныя факты зь месца падзеяў. «M-галерэя» Інстытуту імя Гётэ. Менск. 2002

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG