Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Казахстану зьбіраюць грошы на помнік рэпрэсаваным


могілкі Карлагу
могілкі Карлагу

Беларуская дыяспара ў Казахстане зьбірае сродкі на ўсталяваньне ў Карагандзе помніка рэпрэсаваным у мінулым стагодзьдзі на тэрыторыі Карагандзінскай вобласьці беларусам.

«На Спаскім мэмарыяле цяпер усталяваны знак рэпрэсаваным беларусам — праваслаўны крыж з надпісам, што тут будзе усталяваны помнік. Беларуская дыяспара Караганды праводзіць работу па зборы сродкаў па ўвекавечаньні памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў», — гаворыцца ў паведамленьні мясцовых уладаў.

Адзначаецца, што мясцовыя майстры ўжо распрацавалі эскіз будучага мэмарыялу. На вялікім камні — барэльеф Эўфрасіньні Полацкай.

Паводле архіўнай даведкі, у адным толькі лягеры «Сьцяпны» ў Карагандзінскай вобласьці было 878 беларусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG