Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 студзеня актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава затрымалі супрацоўнікі міліцыі за тое, што ён разьмясьціў налепкі з надпісамі «Ня бойцеся. Страху няма».

Пра гэта ён пасьпеў паведаміць свайму бацьку праз СМС.

Суд Ленінскага раёну Менску сёньня пакараў яго арыштам у 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП РБ) і парушэньне правілаў утрыманьня населеных пунктаў (арт. 21.14 КаАП РБ).

Бацька Яна Мельнікава мяркуе, што хлопца затрымалі за распаўсюд у мэтро ўлётак, прысьвечаных ініцыятыве па зьмене заканадаўства, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
XS
SM
MD
LG