Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскоўскіх дыгераў арыштавалі ў Менску. З другой спробы


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Адразу пасьля прыезду ў Менск маскоўскія дыгеры замест дасьледаваньня падземных камунікацый апынулася пад адміністрацыйным арыштам. Дасьледнікам падзямельляў далі ад 5 да 10 сутак.

Як паведамляе Русская служба новостей, беларускія спэцслужбы затрымалі дыгераў у нумары гатэлю. Ім выставили стандартнае абвінавачаньне ў дробным хуліганстве. На дадзены момант вядомыя прозьвішчы толькі дзьвюх расіянак, якія выйшлі на волю пасьля 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта Дар’я Еднакоўская і Кацярына Цімошкіна. Астатнія яшчэ адбываюць пакараньне ў турме на вуліцы Акрэсьціна.

Некалькі месяцаў таму ў Беларусі ўжо ўзьнік скандал з-за расійскіх дыгераў. Вядомы блогер Віталь Раскалаў апублікаваў падборку фатаграфій «Забаронены Менск» і распавёў, як яму ўдалося пракрасьціся ў тунэлі мясцовага мэтро, якія знаходзяцца пад аховай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG