Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 сакавіка на ўсіх выбарчых участках Расеі будуць вэб-камэры


Уладзімер Чураў

Уладзімер Чураў

Кіраўнік Цэнтравыбаркаму Расеі Ўладзімер Чураў пацьвердзіў, што на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка на ўсіх выбарчых участках будуць усталяваныя камэры, якія будуць весьці жывую трансьляцыю ў інтэрнэт. Пра гэта ён заявіў у інтэрвію радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Пры гэтым Чураў дадаў, што міністэрства ўнутраных спраў Расеі знайшло «прыкметы мантажу» у бальшыні відэаролікаў аб парушэньнях на выбарах у Дзярждуму 4 сьнежня, апублікаваных назіральнікамі і актывістамі ў Інтэрнэце. Ён, аднак, падкрэсьліў, што стваральнікі ролікаў не падпадуць пад перасьлед, паколькі іх сайты не зьяўляюцца сродкамі масавай інфармацыі.

Чураў зноў адхіліў абвінавачваньні ў тым, што вынікі выбараў былі сфальшаваныя на карысьць «Адзінай Расеі», і заявіў, што не зьбіраецца сыходзіць са сваёй пасады. Адстаўка Чурава была адным з патрабаваньняў масавых сьнежаньскіх мітынгаў «За сумленныя выбары».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG