Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прэзэнтаваў новую абаронную стратэгію ЗША


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прэзэнтаваў сёньня праект новай абароннай стратэгіі ЗША. У аснове стратэгіі ляжыць скарачэньне колькасьці наземных войскаў і ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці ЗША ў азіяцка-ціхаакіянскім рэгіёне.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Пэнтагоне Абама заявіў, што войска ЗША чакае паступовае рэфармаваньне.

Новая дактрына сканцэнтравана на супрацьдзеяньні тэрарызму, падтрыманьні ядзерных сродкаў стрымліваньня, абароне бясьпекі краіны, а таксама на стрымліваньні і процідзеяньні агрэсіі любога патэнцыйнага праціўніка.

Рэвізія абароннай стратэгіі ЗША была пачатая зь ініцыятывы ранейшага міністра абароны Робэрта Гейтса пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Барак Абама паставіў задачу — скараціць выдаткі на вайсковыя патрэбы на 400 мільярдаў даляраў, не пашкодзіўшы пры гэтым амэрыканскім стратэгічным інтарэсам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG